Мы, народ Беларусі за мяжой,

 

  • не прызнаем выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня, легітымнымі, а А. Лукашэнку – абраным прэзідэнтам, абапіраючыся на вынікі міжнародных экзіт-полаў і незалежнага назіраньня ў Беларусі; справаздачу АБСЭ аб фальсіфікацыях; афіцыйнае непрызнаньне вынікаў выбараў краінамі ЭЗ, ЗША, Канадай і іншымі дэмакратычнымі краінамі;

 

  • асуджаем шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць мірных грамадзян з мэтай незаконнага ўтрыманьня ўлады і падтрымліваем патрабаваньні жыхароў Беларусі: вызваліць усіх палітвязняў і незаконна затрыманых; спыніць гвалт і пакараць адказных; правесьці новыя выбары;

 

  • заяўляем, што Кансультацыйная рада беларусаў замежжа, МЗС Рэспублікі Беларусь і амбасады Рэспублікі Беларусь не валодаюць дэмакратычнай легітымнасьцю і не прадстаўляюць інтарэсы Беларусі і беларусаў, якія жывуць за мяжой.

 

Дзеля аховы правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі, а таксама прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі за мяжой у асобе народнага лідара Сьвятланы Ціханоўскай і Народнай антыкрызіснай управы, мы абвяшчаем аб стварэньні Народных амбасадаў.

 

Галоўныя мэты Народных амбасадаў:

  1. Інфармаваньне грамадскасьці аб сітуацыі ў Беларусі.
  2. Наладжваньне і падтрымліваньне кантактаў з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі аб’яднаньнямі, прафсаюзамі, бізнесовымі, навуковымі і культурніцкім коламі за мяжой.
  3. Ахова правоў і інтарэсаў беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць краіну.

 

Iнiцыятыва па стварэнню Народных амбасадаў было часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і замацавана ў яго рэзалюцыі: https://belaruscongress.org/resolution