Сусветны Кангрэс Беларусаў 2020

З 31 кастрычнiка да 1 лістапада 2020 года адбыўся Сусветны Кангрэс Беларусаў — сустрэча беларусаў ўсяго свету. Кангрэс прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі, якая склалася з выступаў і мадэріруемых дыскусій з удзелам экспертаў. Яны выказалі сваё меркаванне з нагоды вострых сацыяльных, палітычных, эканамічных, культурных, гуманітарных і іншых праблем сучаснага беларускага грамадства.

Сусветны Кангрэс Беларусаў – падзея сусветнага маштабу. Упершыню на платформе анлайн беларускія дыяспары ўсяго свету аб’ядналі свае сілы для арганізыцыі дыялогу аб будучыні бацькаўшчыны. Кангрэс служыць платформай абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгій выйсця з крызісу, аднаўлення зносін паміж беларусамі ўсяго свету і ўстанаўлення новых сувязей.

Адной з мноства актуальных тэм Кангрэса, стала стварэнне Народных пасольстваў — альтэрнатывы афіцыйным пасольствам, якiя страцілі давер i беларусаў, і мясцовых урадаў. Галоўная задача Народных пасольстваў — абарона інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі і беларусаў, якія пражываюць за мяжой.

Рашэнне аб стварэнні Народных пасольстваў і інфармацыйных пунктаў ўвайшло ў Рэзалюцыю Кангрэсу.

Відэа «Народныя амбасады пры дыяспарах» на Кангрэсе. — Частка 27